Помнік агурку ў Шклове. Фота Сяргея Гудзіліна.
У Шклове з 2006 года праходзіць дзень агурка — сімвалічнай для горада культуры. Калісьці тут квітнеў проста шалёны агурковы бізнэс. Многія дзякуючы яму і самі ўсталі на ногі, і дзяцей паставілі. Горад і сёння называюць агурочнай сталіцай Беларусі.
Сёлета дзень агурка пройдзе 12 жніўня. Падчас свята чакаецца і выкананне гімна шклоўскаму агурку на матыў «Слаўся» Глінкі.
Тэкст гімна трапіў у рэдакцыю marketing.by.
Чытайце таксама:
Малая радзіма №1: легенды Шклова





