Вілі Токараў.

Вілі Токараў.

Памёр расійскі спявак, аўтар песень у жанры шансон Вілі Токараў. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» са спасылкай на сям’ю спевака паведаміў народны артыст Расіі Мікалай Тамразаў. Токараву было 84 гады.

Вілі Токараў (названы ў гонар Леніна) нарадзіўся ў 1934-м, быў мараком гандлёвага флоту, граў на кантрабасе і вібрафоне ў ансамблі «Дружба» Аляксандра Бранявіцкага, акампанаваў Марку Бернэсу і Эдыце Пʼесе, кіраваў ансамблем у Мурманску.

У 1974 годзе ён з'ехаў у Злучаныя Штаты. Атрымаў вядомасць у канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, выпусціўшы некалькі дыскаў, сюжэты песень якіх заснаваныя на жыцці рускамоўнага Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0