Плошча лясных пажараў у Сібіры і на Далёкім Усходзе скарацілася да 2,4 млн га. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе МНС Расіі.

На тым тыдні плошча пажараў была блізкая да 3 млн га. Цяпер у рэгіёнах РФ працягвае дзейнічаць 441 ачаг пажараў. Супрацоўнікам МНС удалося лакалізаваць 31 з іх.

У Якуціі, Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці самалёты і верталёты за дзень скінулі 900 тон вады.

Раней, 2 жніўня, у МНС РФ паведамілі, што хуткасць пашырэння лясных пажараў у Сібіры і на Далёкім Усходзе скарацілася ў пяць разоў.

Мінпрыроды РФ заявіла, што агульная плошча лясных пажараў у 2019 годзе на 12% больш за леташні ўзровень. Асноўнай прычынай узгаранняў назвалі сухія навальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0