Фота з фэйсбука Джордан Анконда.

Фота з фэйсбука Джордан Анконда.

Падчас масавага забойства ў супермаркеце ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас, загінула маці траіх дзяцей, якая закрыла сабой немаўля.

24-гадовая Джордан Анконда стала адной з 20 ахвяраў страляніны ў супермаркеце Walmart, якая адбылася ў нядзелю.

Яе 19-гадовая сястра Лета Джамроўскі паведаміла ВВС, што спадарыня Анконда купляла школьныя тавары для сваіх дзяцей, калі ў супермаркеце Walmart адкрылі агонь па наведвальніках.

Маці ўпала на зямлю, затуліўшы сабой двухмесячнага сына. Яе сястра адзначае, што спадарыня Анконда «падарыла жыццё» сыну.

Немаўля са зламанымі косткамі цяпер лечаць ва ўніверсітэцкім медыцынскім цэнтры Эль-Паса.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства ў Эль-Паса затрыманы 21-гадовы амерыканец, які, у прыватнасці, абвінавачваюць у тэрарызме і злачынстве на глебе нянавісці. Яму пагражае смяротнае пакаранне.

У Тэхасе мужчына з АК у гандлёвым цэнтры расстраляў 20 чалавек

Акрамя таго, у ноч з суботы на нядзелю ў ЗША адбылася яшчэ адна страляніна ў штаце Агаё. Яе ахвярамі сталі дзевяць чалавек. Паліцэйскія застрэлілі нападніка праз 30 секунд пасля пачатку страляніны.

Сярод ахвяраў стральбы ў Агаё — родная сястра нападніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0