Фестываль скончыўся, гледачы раз’ехаліся. І аказалася, што не ўсе далічыліся дома сваіх асабістых рэчаў.
Для тых, хто нешта згубіў падчас фестывалю, у суполцы «Рок за Баброў» стварылі адмысловае абмеркаванне.
Што ж пакінулі гледачы на Баравой?
Самыя папулярныя страты — кашалькі, фітнэс-браслеты, тэлефоны і залатыя ланцужкі.
Фота vk.com
Вярнуліся некаторыя дадому без гадзінніка, кепкі, заплечніка, сонечных акуляраў, электроннай цыгарэты, а некаторыя без адной красоўкі.
«Згубленая адна красоўка гэтай мадэлі, калі хтосьці знайшоў, я буду вельмі ўдзячны», — піша хлопец.
А вось нехта не можа знайсці дзяўчыну:
«Шукаю мілую дзяўчыну, невысокую, разам былі на Ляпісах, я цябе яшчэ падымаў, а ў канцы сказаў табе: «Ты класная і вельмі энергічная»… Раптам так выйшла, што ты гэта чытаеш, напішы».