У сталічным рэгіёне для пакупкі на таргах па мінімальнай пачатковай цане ў адну базавую велічыню выстаўлены аб'екты нерухомасці камунальнай уласнасці, піша Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Сярод такіх аб'ектаў — фрагменты былой сядзібы ў Бабоўні, былы спіртзавод у Новых Доктаравічах Капыльскага раёна, былая кацельная ў Падбярэзі Валожынскага раёна, былая салдацкая сталоўка ў Слуцку — усяго 19 аб'ектаў.

Абавязковая ўмова продажу па льготнай цане — ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці. Пакупнік мае права зносу набытых аб'ектаў і будаўніцтва новых для развіцця бізнесу. Першыя аўкцыёны прызначаны на 15 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0