У Лепельскім раёне легкавік «Аўдзі» ўрэзаўся ў службовы аўтамабіль ДАІ, паведамілі БелТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС аблвыканкама.

Аварыя адбылася раніцай 4 жніўня на дарозе Мінск-Віцебск. Легкавік пры павароце налева ў бок АЗС не саступіў дарогу службоваму аўтамабілю ДАІ, што рухаўся ў сустрэчным кірунку. Машыны атрымалі пашкоджанні, пацярпелых няма. У дачыненні да кіроўцы «Аўдзі» складзены адміністратыўны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0