«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога веку знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ерку і з таго часу была перакладзена больш як на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.

На беларускай мове кніга пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст.

У выдавецтве «Папуры» выйшла ў свет новае выданне «Маленькага прынца» па-беларуску. Казка ўпершыню друкуецца з праўкамі Ніны Мацяш.

Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0