У Беларусі выбралі і падрыхтавалі 10 таленавітых настаўнікаў, якія на два гады паедуць працаваць у школы за межамі сталіцы і абласных цэнтраў, піша tut.by.

Фота Надзеі Бужан, tut.by.

Фота Надзеі Бужан, tut.by.

Акрамя асноўнай зарплаты, педагогі будуць атрымліваць кожны месяц стыпендыю — 250 рублёў. Таксама ім выдадуць камп'ютары, кампенсуюць пераезд і дапамогуць з жыллём. Праект рэалізуе Міністэрства адукацыі сумесна з БПС-Сбербанкам.

Ад 1 верасня настаўнікі пачнуць працу ў пяці навучальных установах. У Мінскай вобласці іх чакаюць у трох сярэдніх школах — у пасёлку Негарэлае, аграгарадках Ляды і Паплавы. Педагогаў таксама працаўладкуюць ў гімназіі Дзяржынска. Некаторыя настаўнікі адправяцца ў Брэсцкую вобласць, дзе будуць вучыць дзяцей у сярэдняй школе аграгарадка Павіцце.

Удзельнікі прайшлі трохэтапны адбор, пасля чаго адправіліся на летні інтэнсіў. За месяц яны прайшлі практычныя курсы, завяршэннем падрыхтоўкі стала праграма тыднёвага школьнага лагера «Навыкі ХХI стагоддзя» для дзяцей з Барысаўскага раёна.

— Цяпер наша асноўная задача — маштабаваць праграму. Набор новых удзельнікаў будзе адбывацца кожны год. Таму з верасня пачынаюць працу нашы амбасадары ў ВНУ, дзе мы будзем праводзіць мерапрыемствы для будучых настаўнікаў, — адзначыла намеснік старшыні праўлення БПС-Сбербанка Лілія Астаповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0