Фота Юліі Міцкевіч.

Да 26 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 6 жніўня, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У аўторак прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах Беларусі магчымы слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы 2-7 м/с, днём заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, па захадзе - да плюс 13. Днём будзе ад 19 градусаў цяпла па паўночным усходзе да плюс 26 па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0