Выбух на тэрыторыі ваеннага палігона ў Архангельскай вобласці адбыўся падчас выпрабавання вадкаснага рэактыўнага рухавіка. Пра гэта РБК паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Паводле ведамства, ад атрыманых траўмаў загінулі два чалавекі. Шэсць вайскоўцаў і прадстаўнікоў прадпрыемства-распрацоўшчыка атрымалі траўмы.

Дзе менавіта адбыўся інцыдэнт, ведамства не ўдакладняе. Раней крыніцы інфармагенцтваў паведамлялі, што гаворка ідзе пра пасёлку Нёнокса.

Telegram-канал Mash са спасылкай на экстранныя службы таксама пісаў, што радыяцыйны фон у населеным пункце перавышаны ў тры разы. У Мінабароне РФ гэтую інфармацыю абверглі, адзначыўшы, што выкідаў радыяцыі і шкодных рэчываў не было.

Крыніца ТАСС раней паведамляла, што адбыўся пажар на судне на тэрыторыі вайсковай часткі пад Северадзвінскам. Губернатар рэгіёну Ігар Арлоў заявіў агенцтву, што эвакуіраваць насельніцтва з-за інцыдэнту не патрабуецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?