Учора ў Кыргызстане правалілася спроба затрымаць экс-прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева ў яго ўласным асабняку ў вёсцы Кой-Таш па падазрэнні ў карупцыйных злачынствах. Яго прыхільнікі аказалі супраціў спецназу і нават захапілі некалькіх байцоў і ўтрымліваюць іх у доме. Як выглядае гэты асабняк і якія скандалы з ім звязаныя — піша tut.by.

Фота: «Радыё Свабода».

Фота: «Радыё Свабода».

Сяло Кой-Таш знаходзіцца за 15—20 кіламетраў ад Бішкека. У 2015 годзе Атамбаеў узяў там у арэнду 0,15 гектара зямлі за мільён сомаў, або прыкладна за 14 тысяч долараў, для будаўніцтва дома. Работы вяліся ўдарна, і ў 2016 годзе асабняк выглядаў практычна гатовым:

Скрыншот з YouTube.com

Скрыншот з YouTube.com

Скрыншот з YouTube.com

Скрыншот з YouTube.com

Як бачым, тут размешчаны не толькі асабняк, але і гасцявыя дамкі ці дамкі прыслугі й аховы. На ўчастку таксама размешчаны басейн.

— Тэрыторыя дома, размешчанага ў канцы Кой-Таша, агароджаная высачэзным плотам. Па перыметры плот літаральна нашпігаваны камерамі відэаназірання, а каля брамы купяцца іншамаркі. Ахоўнікі, апранутыя ў вайсковую форму, не дазволілі прайсці за вароты, — апісваў свае ўражанні карэспандэнт «Радыё Свабода».

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

У 2017 годзе Атамбаеў пакінуў пасаду прэзідэнта і цяпер пастаянна жыве ў гэтым доме. Цяпер асабняк выглядае вось так:

Фота: elgezit.kg

Фота: elgezit.kg

Якія скандалы былі з-за гэтага дома?

У 2015 годзе адзін з кыргызскіх дэпутатаў абвінаваціў Атамбаева ў тым, што зямлю для будаўніцтва дома ў Кой-Ташы ён атрымаў праз жонку тагачаснага мэра Бішкека. Маўляў, гэта стала своеасаблівай мздой за знаходжанне кіраўніка горада на сваёй пасадзе.

Прадстаўнікі Атамбаева гэта адмаўлялі і казалі, што прэзідэнт набыў зямлю на свае грошы і дом будуе таксама на ўласныя сродкі. Як паведамляў kloop.kg, прыбыткі прэзідэнта тады сапраўды дазвалялі набыць зямлю за за 1 млн сомаў (14,3 тысячы долараў), бо за 2015 год ён атрымаў за 1,3 млн сомаў (18,6 тысячы долараў) у якасці заробку і больш 7,5 млн сомаў (107 тысяч долараў) у якасці працэнтаў ад укладаў. Хапіла б гэтых грошай яшчэ і на маштабную будоўлю — пытанне адкрытае.

Яшчэ адзін нюанс у тым, што ў разгар будоўлі ў 2016 годзе, як мяркуецца, зямля Атамбаева ў Кой-Ташы адносілася да сельгасугоддзяў, на якіх будаўніцтва забаронена. Каб гэта было магчыма, мэтавае прызначэнне ўчастка трэба было мяняць пастановай урада. Тады гэтага зроблена не было. Але цяпер у Атамбаева і зусім могуць адабраць гэты ўчастак, і гэта не будзе нечым новым для экс-кіраўнікоў Кыргызстана.

Так, першы прэзідэнт Кыргызстана Аскар Акаеў пабудаваў сабе велізарны па бішкекскіх мерках будынак, які павінен быў стаць бібліятэкай. Але пасля 24 сакавіка 2005 года будынак перайшоў ва ўласнасць дзяржавы. А пасля падзей 2010 года было нацыяналізавана 47 аб'ектаў, якія належалі збегламу прэзідэнту Курманбеку Бакіеву і яго блізкім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?