Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяды ва Ушацкім раёне выявілі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, перадае БелТА.

Археалагічная экспедыцыя ідзе трэці тыдзень.

Каманда, якая адшукала рэзідэнцыю полацкіх князёў. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Каманда, якая адшукала рэзідэнцыю полацкіх князёў. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Гісторык Васіль Варонін ў свой час выказваў гіпотэзу, што землі і двары полацкага ваяводы XVI стагоддзя, якія месціліся тут, могуць быць спадчынай больш ранняга перыяду. «Нам удалося даказаць, што тут былі княжацкія дамініяльныя ўладанні. Цяпер знайшлі іх канкрэтнае месца», — распавёў археолаг Марат Клімаў.

Спецыялісты выявілі печ, кніжную зашпільку XII стагоддзя, наканечнік стралы, кераміку.

Кніжная зашпілька ХІІ стагоддзя. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Кніжная зашпілька ХІІ стагоддзя. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Знаходкі сведчаць, што тут жыла і адпачывала статусная асоба.

«Падобныя фрагменты рэзідэнцыі за межамі гарадоў мы ідэнтыфікуем ўпершыню ў гісторыі археалогіі Беларусі. Назваць канкрэтныя імёны князёў, якія тут маглі жыць, не можам.

Тэарэтычна, тут мог бываць Усяслаў Чарадзей «, - дадаў археолаг Марат Клімаў.

Тут знайшлі чалавечыя парэшткі. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Тут знайшлі чалавечыя парэшткі. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Не выключана, што ў час міжусобіцы княжая рэзідэнцыя была спаленая. Тут знайшлі чалавечыя парэшткі, пакуль невядома, якога перыяду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?