Былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева затрымалі падчас штурму яго рэзідэнцыі ў сяле Кой-Таш у другі дзень штурму.

«Сілавікі вывезлі Алмазбека Атамбаева з Кой-Таша», — паведамляе мясцовае выданне Kaktus. Атамбаеў вырашыў здацца, удакладняе партал 24.kg. Але пры гэтым яго прыхільнікі не прапускаюць машыну з экс-прэзідэнтам.

Як піша Kloop, Атамбаева толькі што вывезлі адтуль у канвоі з некалькіх легкавых машын і аўтобусаў з вайскоўцамі. З-за таго, што на блокпастах адбываюцца сутычкі паміж прыхільнікамі экс-прэзідэнта і сілавікамі, канвой не змог праехаць у бок Бішкека. Таму аўтамабілі развярнуліся і вярнуліся ў рэзідэнцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?