Спікер Сейма Польшчы Марэк Кухцінскі заявіў, што сыходзіць у адстаўку з-за скандалу вакол колькасці «сямейных» пералётаў урадавымі самалётамі.

«Заўтра я пакіну пасаду спікера Сейма. Я не парушаў закону, а супярэчлівая колькасць рэйсаў звязана з вялікай колькасцю сустрэч з жыхарамі, часта ў невялікіх гарадах», — заявіў Кухцінскі.

Спікера парламента Польшчы абвінавачваюць у тым, што ён выкарыстаў урадавыя самалёты для прыватных паездак членаў сваёй сям'і.

З сакавіка 2018 да ліпеня 2019 года Кухцінскі часта лётаў урадавымі самалётамі паміж Варшавай, дзе ён працуе, і Жэшувам, горадам на паўднёвым усходзе Польшчы, дзе ён жыве.

Гарады знаходзяцца на адлегласці 320 кіламетраў і злучаныя рэйсамі не менш за тры разы на дзень. Кошт рэйсаў агулам склаў 4 мільёны злотых (928 тысяч еўра).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?