4 жніўня маці 9-гадовага хлопчыка патэлефанавала ў рагачоўскую міліцыю. З яе слоў, пенсіянер беспадстаўна траўміраваў школьніка, калі той разам з іншымі хлопцамі гуляў на вуліцы.

На месцы, дзе ўсё адбывалася, міліцыя знайшла пустыя бутэлькі з-пад піва і безалкагольных напояў. Менавіта іх дэбашыр напаўняў вадой і кідаў у дзяцей з пятага паверха.

Сам пенсіянер растлумачыў, што школьнікі шумелі ў яго пад вокнамі і перашкаджалі адпачываць, калі ён піў піва. Таму і абраў у якасці «пакарання» такі незвычайны спосаб.

У выніку адзін са «снарадаў» трапіў у руку непаўналетняму, але абышлося без сур'ёзных наступстваў.

Распачалі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?