Эксперты ААН прадставілі новы даклад, у якім распавялі пра тое, што неабходна рабіць для барацьбы са зменай клімату. Адзін з галоўных пунктаў даклада — скарачэнне спажывання мясной прадукцыі.

Даклад падрыхтавалі 107 навукоўцаў з міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату ААН.

Аўтары даклада лічаць, што цяпер зямля выкарыстоўваецца нерацыянальна: занадта шмат плошчаў занятыя пад жывёлагадоўлю, тады як можна было б накарміць значна больш людзей пры выкарыстанні тых жа плошчаў для земляробства.

«Змена сістэмы вядзення сельскай гаспадаркі — гэта ключавы фактар. У гэтым сэнсе пераход нашай дыеты ў бок меншай колькасці мяса і большай колькасці гародніны — адна з галоўных рэкамендацый, таму што гэта не толькі вызваліць зямлю, якая патрэбна для вырошчвання раслін, але таксама прывядзе да вызвалення зямель для абароны лясоў», — кажа адзін з аўтараў даклада, Рэйс Тырада з Універсітэта Эксетэра

30% прадуктаў, што вырабляюцца на Зямлі, выкідваюцца, тады як 820 млн людзей на Зямлі недаядаюць.

На думку навукоўцаў, спыніць ці хаця б запаволіць тэмпы змены клімату будзе немагчыма без выканання наступных задач:

  1. Захоўваць натуральныя лясы, асабліва трапічныя.
  2. Есці менш мяса і больш гародніны.
  3. Захоўваць і аднаўляць тарфянікі.
  4. Развіваць агралесагадоўлю.
  5. Захоўваць біяразнастайнасць.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?