Як паведамілі «Нашай Ніве» у Міністэрстве абароны, сёння пад Полацкам адбылося дарожнае здарэнне з удзелам баявой тэхнікі, а менавіта — комплексам С-300.

Так выглядае С-300, фота militaryarms.ru.

Так выглядае С-300, фота militaryarms.ru.

«Калона баявой тэхнікі адной з часцей Полацкага гарнізона рухалася ў пункт сталай дыслакацыі пасля выканання вучэбна-баявых задач, — расказала афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік. — Адзін з кіроўцаў, вайсковец тэрміновай службы, не даў рады кіраванню і з'ехаў з дарогі, кіруючы комплексам С-300 з макетамі ракет. Хуткасць была невялікай — 30 км/г, таму ніхто не пацярпеў, калі не ўлічваць нумарны знак». 

Гаўрусік цытуе словы хлопца, які кіраваў машынай, што той не справіўся з тэхнікай на павароце. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?