Былы чэмпіён свету па боксе амерыканец Майк Тайсан прызнаўся ў фальсіфікацыі допінг-пробаў. Яго словы прыводзіць RMS Sport.

Тайсан заявіў, што спачатку для праходжання тэстаў выкарыстоўваў мачу жонкі. Але потым яна сказала, што аналізы могуць паказаць цяжарнасць, таму ён выкарыстоўваў мачу сваіх дзяцей.

Тайсану даводзілася падманваць на допінг-тэстах, таму што ён увесь час ужываў наркотыкі. Паводле яго слоў, ён выкарыстоўваў штучны пеніс, папярэдне напоўнены чужой мачой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?