13-гадовага школьніка ў Магілёве абрабаваў 33-гадовы мужчына. Ён падышоў да яго на вуліцы, забраў грошы і, нічога не тлумачачы, сышоў. Інцыдэнт здарыўся днём каля прыпынку грамадскага транспарту.

Магілёўцу тэрмінова патрэбныя былі грошы на выпіўку. Ён падыходзіў да незнаёмых людзей на вуліцы і прасіў невялікія грашовыя сумы. Адмова падлетка раззлавала мужчыну: ён вырваў з яго рук грошы і не спяшаючыся пайшоў з прыпынку.

Мужчыну затрымалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?