Виктор Мартинович. Ноч
Виктор Мартинович — прозаик, искусствовед (диссертация по витебскому авангарду и творчеству Марка Шагала); преподает в Европейском гуманитарном университете в Вильнюсе. Автор романов на русском и белорусском языках («Паранойя», «Сфагнум», «Мова», «Сцюдзёны вырай» и «Озеро радости»). Новый роман «Ночь» был написан на белорусском и впервые издается на русском языке в авторском переводе.
«Ночь» — это и антиутопия, и роман-травелог, и роман- игра. Мир погрузился в бесконечную холодную ночь. В свободном городе Грушевка вода по расписанию, единственная газета «Газета» переписывается под копирку и не работает компас. Главный герой Книжник — обладатель единственной в городе библиотеки и последней собаки. Взяв карту нового мира и том Геродота, Книжник отправляется на поиски любимой женщины, которая в момент блэкаута оказалась в Непале…
В середине сентября Академкнига проведет автограф-сессию с Виктором Мартиновичем.
Віктар Марціновіч. Сфагнум
Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся і ад крэдытораў, і ад крымінальнага вышуку. I ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская веска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі — багна.
«Наша гісторыя» №7
15 жніўня 2019 года спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння Напалеона Банапарта — чалавека, які пакінуў велізарны след у сусветнай гісторыі. Пра незвычайныя наступствы тагачаснай напалеонаманіі піша кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў. Ён знайшоў дзень і месца, калі ў Беларусі ўпершыню дзіця ахрысцілі Напалеонам і колькі такіх дзяцей усяго было.
Гэтым разам герой вокладкі — Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР.
З іншага —
хто і як бамбіў беларускія гарады ў вайну: праўда і міфы.
Вампір пад Лепелем: як у 1845 годзе сяляне з Акуліна раскапалі магілу і адсеклі галаву суседа Ларкі Пабойні.
Жывая і мёртвая. Дзве жонкі князя Януша Радзівіла на адным партрэце — расказвае мастацтвазнаўца Надзея Усава.
Ад Pingwina да «Белага полюса»: беларуская гісторыя марозіва. Расказвае доктар гісторыі Аляксандр Белы.
Польская вёска на беразе Басфора — з гісторыяй больш чым у паўтара стагоддзя. Піша гісторык Сяргей Егарэйчанка.
«Халера ясная!» Хвароба, якой мы не баімся, але часта ўспамінаем. Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.
А ў рубрыцы «народы Беларусі» кандыдат гістарычных навук Юрый Унуковіч гэтым разам апавядае пра літоўцаў усходу Беларусі.
Артыкул Ганны Севярынец: чаму пасварыліся Міцкевіч і Пушкін.
Першыя аўтамабілі Беларусі — аматары аўтагісторыі знойдуць сабе сваё.
І ўжо традыцыйна на радасць дзецям і падлеткам — коміксы.
Антуан дэ Сент-Экзюперы. Маленькі прынц. Пераклад Ніны Мацяш
«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога веку знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ерку і з таго часу была перакладзеная больш як на 250 моў і выдадзеняа мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.
Адзін з найвядомейшых твораў сусветнай літаратуры прапануецца па-беларуску ў перакладзе Ніны Мацяш.
Андрэй Горват. Прэм'ера
Прэм'ера» заяўленая як «трагікамедыя ў дзвюх частках з антрактам». Яе героі дзейнічаюць не ў вясковых дэкарацыях, як было ў дэбютнай кнізе Горвата «Радзіва Прудок».
Ствараючы іранічную і лірычную «Прэм'еру», аўтар скарыстаўся сваім досведам працы ў Купалаўскім тэатры.
Гісторыя беларускай дзяржаўнасці. У 5 т. Т. 4. Беларуская дзяржаўнасць напярэдадні і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення (1939-1953 гг.) / А. А. Каваленя [і інш.]; адк. рэд. тома Н. Б. Несцяровіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі.
У чацвёртым томе раскрыта развіццё беларускай дзяржаўнасці ў перыяд ад верасня 1939 года да 1953 года. Асаблівая ўвага надаецца перыяду Другой сусветнай вайны.
История белорусской государственности. У 5 т. Т. 3. Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917-1939 гг.) / А. А. Каваленя [і інш.]; адк. рэд. тома: В. Г. Мазец, Н. В. Смяховіч, С. А. Траццяк; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі.
У трэцім томе «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» раскрытыя перадумовы, выяўленыя заканамернасці, разгледжаныя і ахарактарызаваныя этапы, формы, кірункі і асаблівасці працэсу станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў кантэксце глабальных геапалітычных зменаў цягам 1917—1939 г.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і сярэдніх школ, моладзь, рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе.
Таксама ў «Акадэмкнізе» ёсць папярэднія тамы выдання.
У першым томе «Гісторыі» гаворка ідзе пра вытокі беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да канца ХVIII ст., разгледжаныя і ахарактарызаваныя Полацкае княства (зямля), Тураўскае княства, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая.
У другім томе вывучаецца дзяржаўна-прававы статус беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Тут разгледжаныя этапы фарміравання беларускай нацыі і нацыянальнай ідэі, апавядаецца пра палітыку расійскай дзяржавы ў дачыненні да беларускага народа, барацьбу беларускіх палітычных партый і арганізацый за рэалізацыю ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці.
Севярын Квяткоўскі. Каларадская пушча
Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча».
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла іх выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
У хітразаплеценым сюжэце ўяўнай будучыні чытач можа ўбачыць сучасны Мінск і нават болей — сучасную краіну, на якім бы кантыненце яна ні была.
Лілія Ільюшына. Ключ дарог. Пачатак
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра — дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку —- справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадаром Дарог, да таго ж звязаным са старажытнымі ведзьмакамі?..
Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648