Трагедыя адбылася сёння на Турскай сортавыпрабавальнай станцыі, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

33-гадовы мужчына пасвіў кароў на лузе, прыкладна а 11.00 у яго трапіла маланка.

Брат пастуха, які працаваў непадалёк, выклікаў хуткую дапамогу. Аднак медработнікі канстатавалі смерць мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0