Знішчальнік НАТА F-18 паспрабаваў наблізіцца да самалёта міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу падчас палёту над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора, але яго адцяснілі расійскія Су-27, перадаюць расійскія дзяржаўныя СМІ.

Шайгу вяртаўся з Калінінграда, дзе міністр удзельнічаў у цырымоніі закладкі каменя пад будаўніцтва філіяла нахімаўскага ваенна-марскога вучылішча. Яго самалёт суправаджалі два знішчальнікі Су-27.

Дзе канкрэтна да самалёта Шайгу паспрабаваў наблізіцца замежны знішчальнік, не ўдакладняецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?