Былы пасол Украіны ў Беларусі, а таксама былы перамоўшчык ў Трохбаковай кантактнай групе Раман Бяссмертны лічыць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не разумее паводзін прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і «рухаецца ў пастку». Пра гэта ён заявіў у эфіры 24 канала.
На яго думку, Зяленскі хоча спыніць вайну на Данбасе, аднак не разумее, з кім мае справу.
«Ён проста не разумее, з кім мае справу. Яго свядомае перакананне, што Пуцін у гэтай сітуацыі можа быць нейкім хаўруснікам. Але ў гэтым супрацьстаянні ён выглядае як мыш, якая даверылася кату. Гэты кот пагуляе з мышшу, а затым ён яе пакарае за гэта», — заявіў Бяссмертны.
0
0
0
0
0
0