ЗША лічаць, што выбух на палігоне пад Северадзвінскам звязаны з расійскай праграмай распрацоўкі гіпергукавых ракет, якая ставіць пад пытанне падаўжэнне Дагавора аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, перадае Reuters.
Па словах крыніцы, у Вашынгтоне пакуль што не могуць адназначна зрабіць выснову, ці быў выбух радыеактыўным.
Расійска-амерыканскі дагавор, пра які ідзе гаворка (аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў), уступіў у сілу ў 2011 годзе і разлічаны на 10 гадоў з магчымым падаўжэннем па ўзаемнай дамоўленасці бакоў на 5 гадоў.
Дагаворам прадугледжана скарачэнне ядзерных зарадаў да 1550 адзінак, міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет падводных лодак і цяжкіх бамбавікоў — да 700 адзінак.