У Ісландыі ў нядзелю, 18 жніўня, адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з ледніком Ок'екудль. Яго ўзрост 700 гадоў. Цяпер ад яго застаецца невялікая белая пляма на вяршыні вулкана. У 2014 годзе навукоўцы ўпершыню перасталі рэгістраваць рух лядовай масы, і Ок'екудль быў прызнаны такім, які спыніў сваё існаванне, паведамляе svoboda.org

Гэта вынік пацяплення клімату, якое адбываецца ў апошнія дзесяцігоддзі.

На цырымонію развітання прыбылі прэм'ер-міністр і міністр навакольнага асяроддзя Ісландыі. Пасля ўступнай прамовы кіраўніка ўрада Катрын Якобсдоцір, усе сталі па схіле вулкана, размешчанага на паўночны ўсход ад Рэйк'явіка, каб усталяваць мемарыяльную дошку з запісаным на ёй лістом для будучых пакаленняў.

«У найбліжэйшыя 200 гадоў усе нашы ледавікі чакае тая ж доля». Гэты помнік тут, каб паказаць, што мы ведаем што адбываецца і што трэба зрабіць. Толькі вы ведаеце, атрымаецца нам гэта зрабіць ці не».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна