Падчас працэсу па справе галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача ажыццяўляўся ціск на суддзяў з боку следчых. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, перадае БЕЛТА.

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што недапушчальна, калі ў практыцы сілавікоў з'яўляецца новая «форма» працы — прамы ціск на ўдзельнікаў крымінальнага працэсу. «Нават да суддзяў пад'язджаюць і пачынаюць на іх накатваць: ды мы з вамі, ды мы вас будзем прэсаваць, нахіляць», — расказаў кіраўнік краіны.

Валянцін Сукала пацвердзіў, што такія выпадкі сапраўды адбываюцца, хай і не часта. У прыватнасці, так было падчас судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў. «Такія факты ўстаноўлены, яны былі — ціск з боку і работнікаў Следчага камітэта на суддзяў з тым, каб яны пастанавілі не той прысуд, які пастаўлены. Думаю, што ў дачыненні да вінаватых будуць прынятыя меры», — сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0