Лідар гурта Drum Ecstasy цяпер жыве ў ЗША. Але адзначае, што гэта часова.

Філіп Чмыр

Філіп Чмыр

«Мая жонка Алена працуе ў ААН, у Фондзе ў галіне народанасельніцтва. Паўгода таму яна пераехала працаваць у галоўны офіс арганізацыі ў Нью-Ёрк. Я пачакаў, пакуль сын скончыць вучобу ў школе, і мы таксама перабраліся ў Штаты, — распавёў «Нашай Ніве» Філіп Чмыр. — У трэці клас сын пойдзе ўжо ў школу пры ААН. Яна арыентаваная на дзяцей розных нацыянальнасцяў, якія могуць нават не ведаць англійскую мову.

Сам я ўвогуле жыву на два дамы. Вось у верасні палячу ў Беларусь граць канцэрты, верасень у нас заўсёды актыўны. Пасля кастрычнік і лістапад «мёртвыя» ў плане выступаў, таму буду ў ЗША».

Чмыр прызнаецца, што яго беларускія заробкі мізэрныя ў параўнанні з нью-ёркскімі цэнамі:

«Жыллё мы здымаем самі, самі аплочваем. У нас звычайная сярэдняя кватэра, дзве спальні. Жыллё шалёна дарагое, кошты называць не хачу, але ў параўнанні з беларускімі цэнамі нью-ёркскія проста не ўкладваюцца ў галаве. Таму асноўны кармілец, канечне, цяпер жонка. Маіх заробкаў хапае на квіткі, каб злятаць у Беларусь і назад, ну і яшчэ застаецца трошкі. Я жартую так: сям’ю забяспечвае мама, а я хатняя гаспадыня з вялікай колькасцю хобі».

Філіп падкрэслівае — пераезд часовы, усё залежыць ад працы жонкі.

«Яе могуць накіраваць у любую іншую краіну, і тады прыйдзецца ўсёй нашай сям’і зноў мяняць месца жыхарства. Накіруюць у Афганістан, напрыклад, як я жартую. Таму я не шукаю працу ў ЗША, працягваю працаваць аддалена: я івэнт-менеджар, займаюся арганізацыяй мерапрыемстваў у Мінску, прадумваю іх канцэпцыю, лагістыку. Цяпер тэарэтычную частку мы абмяркоўваем праз месенджары, а каб арганізаваць усё, я прылятаю ў Беларусь. Праца ідзе нармальна, хіба што нязручна ўскокваць па начах, каб адказаць на званкі, усё ж розніца ў часе», — кажа Філіп Чмыр.

Таксама ён плануе арганізаваць выступы свайго гурта Drum Ecstasy ў Нью-Ёрку. Кажа, што гэта можа нават прынесці прыбытак.

«Бо тут зусім іншыя кошты на квіткі. На выступ у клубе квіткі каштуюць мінімум 35 даляраў. Гэта на нейкі джаз-бэнд, на які ў Мінску і за 5 баксаў бы народ не пайшоў. Таму, думаю паспрабаваць дамовіцца аб канцэртах Drum Ecstasy, хацелася б пашырыць нашую гастрольную геаграфію», — кажа Чмыр. 

Чытайце:

Філіп Чмыр пісьмова папрасіў арганізатараў фотавыставы «з павагай ставіцца да рускамоўнага насельніцтва»

Чмыр напісаў чарговую скаргу — вінаваціць арганізатараў фотавыставы ў цкаванні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?