У Рэчыцкім раёне ў вёсцы Пракісель грыбнік знайшоў грыб, які важыць два кілаграмы.
Фатаграфіі грыбнага волата былі апублікаваныя ў суполцы «Рэчыца LIVE».
Па версіі самога грыбніка, гэта велізарны шампіньён. Аднак на самай справе гэта галавач, або порхаўка гіганцкая. Гэты грыб занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, таму зараз грыбніку пагражае штраф ад 510 да 1275 рублёў, а таксама пакрыццё прычыненай прыродзе шкоды ў памеры 127 рублёў 50 капеек. Дарагі далікатэс можа атрымацца, адзначае kp.by.





