Фота з інстаграма Літоўкі

Фота з інстаграма Літоўкі

Пра тое, што сядзіба «Літоўка», што пад Навагрудкам, адчыняе зноў свае дзверы пасля трагічнай смерці яе ўладальніка Сяргея Коваля, паведаміла яго дачка Кацярына на старонцы сядзібы ў інстаграме.

«З заўтрашняга дня Літоўка зноў адчыняе свае дзверы. Мы будзем рады бачыць вас штодня з 12:00 да 21:00. Планаў на далейшае развіццё шмат, хацелася б увасобіць у рэальнасць усё, што задумаў Сяргей. Але на гэта патрэбны час і сродкі. Таму шчыра спадзяемся на разуменне, што не будзе абурэнняў, што ўваход цяпер платны. 4 рублі — дарослы, 2 рублi — дзеці да 10 гадоў», — паведамляецца ў аб'яве.

Гэта інфармацыя выклікала сярод каментатараў некаторыя абурэнні, але большасць выказалі словы падтрымкі Кацярыне.

Яна ў сваю чаргу напісала:

«Месца ранейшым, вядома, ужо не будзе, але я паспрабую зрабіць усё магчымае для яго адраджэння, каб тата мной ганарыўся».

Нагадаем, што бізнэсмен Сяргей Коваль пайшоў з жыцця 1 студзеня. І з гэтага дня незвычайная сядзіба была закрытая для наведванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?