Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа звярнулася да Кангрэса з прапановай адкрыць консульства ў сталіцы Грэнландыі — горадзе Нуук. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на ліст Дзярждэпартамента ЗША.

Гаворка ідзе пра аднаўленне дыпламатычнай прысутнасці ЗША на дацкай тэрыторыі, паколькі амерыканскае консульства ў Нууку існавала з 1940 па 1953. ЗША маюць «стратэгічны інтарэс ва ўмацаванні палітычных, эканамічных і камерцыйных сувязяў у Арктычным рэгіёне», - гаворыцца ў лісце ў Камітэт па міжнародных адносінах Сената, і па гэтай прычыне Дзярждэпартамэнт лічыць мэтазгодным адкрыць дыппрадстаўніцтва ў Нууку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0