Фота тэлеграм-канала @tropinki.
«У перспектыве там будзе кафэ на 60 месцаў і 24 гасцінічныя нумары. Яшчэ палову корпуса будзе займаць шматфункцыянальная зала са сцэнай і пасадачнымі месцамі для тэатральных пастановак, канферэнцый», — расказвае яна.
Фота тэлеграм-канала @tropinki.
Калі з дахам спадзяюцца скончыць у наступным годзе, то астатнія работы зоймуць не менш за пяць гадоў.
Фота тэлеграм-канала @tropinki.
«Усё залежыць ад фінансавання — пакуль гэты працэс добра рухаецца. На гэты момант у нас ёсць фінансаванне ад мясцовых органаў улады і Міністэрства культуры, — дзеліцца Хрысціна Глушко. — Канечне, на тэатральную залу, якая будзе аднаўляцца больш гістарычна дакладна, будзе затрачвацца больш часу і фінансаў. Таму мы прынялі рашэнне ў першую чаргу стварыць кафэ з гасцініцай і для зручнасці запусціць хоць гэту частку будынка, а пасля далей працягваць рэстаўрацыю».