20-гадовая жыхарка Жабінкі трапіла ў бальніцу з прыкметамі механічнай асфіксіі і цялеснымі пашкоджаннямі.

Высветлілася, што жанчына разам з сям'ёй гасцявалі ў вёсцы Старое Сяло. Прыкладна а 16.30 яе непрытомнаю, заціснутаю шклом пярэдніх левых дзвярэй аўтамабіля, знайшоў муж, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік абласнога Упраўлення следчага камітэта Дзмітрый Іванюк.

Мужчына разбіў шыбу, вызваліў жонку з пасткі і выклікаў хуткую.

«Паводле папярэдніх звестак, жанчына паспрабавала дастаць двухгадовую дачку з салона машыны праз адкрытае акно. Магчыма, у гэты момант дзяўчынка націснула кнопку шклопад'ёмніка», — распавёў Дзмітрый Іванюк.

Пацярпелая ляжыць у бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як цяжкі.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0