Трагедыя здарылася ўвечары 1 верасня на 688 км дарогі М-4 «Дон» у Паўлаўскім раёне (Варонежская вобласць), паведамляе расійская паліцыя.

Насустрач МАЗу выехаў Nissan Note, пад кіраваннем 57-гадовага жыхара Варонежа. Там Nissan сутыкнуўся з фурай, за рулём якой знаходзіўся 57-гадовы беларус. Ад удару грузавік урэзаўся ў дзве легкавушкі.

Загінулі чатыры чалавекі: кіроўцы Nissan і Citroen, а таксама 53-гадовая жанчына і 15-гадовы хлопец з Opel.

Траўмы атрымаў дзесяцігадовы школьнік і кіроўца МАЗа. Іх даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0