Міністэрства замежных спраў Балгарыі параіла Расіі ўстрымацца ад «сумнеўных» выказванняў аб вызваленчай ролі СССР у Другой сусветнай вайне.

Заява была зроблена ў сувязі з адкрыццём 9 верасня выставы «75-годдзе вызвалення Усходняй Еўропы ад нацызму», якую арганізоўвае пасольства Расіі ў Сафіі.

«Не адмаўляючы ўнёску СССР у разгром нацызму ў Еўропе, мы не павінны заплюшчваць вочы на ​​тое, што штыкі савецкай арміі прынеслі народам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паўстагоддзя рэпрэсій, задушэння грамадзянскага сумлення, дэфармаванага эканамічнага развіцця і адарванасці ад дынамікі працэсаў у развітых еўрапейскіх краінах», — заявілі ў МЗС Балгарыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0