Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У міліцыю Маладзечна звярнуўся 64-гадовы мужчына. Ён заявіў, што ў яго дома скралі айфон і 100 рублёў. Прычыненую шкоду пенсіянер ацаніў у 300 рублёў, піша kraj.by.

Аператыўнікі высветлілі, што тэлефон не кралі. Яго знайшлі пад коўдрай. А вось да крадзяжу 100 рублёў была датычная госця.

Напярэдадні ўвечары дома ў мужчыны прайшла вечарынка са спіртным. Адна з жанчын, 49-гадовая беспрацоўная, заснула. Усе астатнія выйшлі на вуліцу.

Прачнуўшыся, жанчына падумала, што яе замкнулі, і стала шукаць ключы. Ключы не знайшла, але знайшла 100 рублёў, забрала іх і выйшла, як аказалася, праз адчыненыя дзверы.

Частку выкрадзенай сумы жанчына паспела патраціць на спіртное. Яе затрымалі, але адпусцілі пад падпіску аб належных паводзінах. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0