Здарэнне адбылося раніцай на вуліцы Кірава. 24-гадовы кіроўца на «Фордзе» рухаўся ў правай паласе ў бок плошчы Савецкай за аўтобусам, паведамляе абласная міліцыя.
Затым ён вырашыў апярэдзіць «Фальксваген» і «ўклініцца» перад аўтобусам. Аднак не разлічыў бакавы інтэрвал, зачапіў левую пярэднюю частку аўтобуса, пасля чаго легкавік раскруціла. Ад удару і манеўраў «Форд» заехаў на ходнікі і перакуліўся.
Толькі па шчаслівай выпадковасці на тратуары не было пешаходаў.





