Аляксандра Сасновіч у пары са славачкай Вікторыяй Кужмавай перамагла ў чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) Габрыэлу Даброўскі і Сюй Іфань - 2:6, 6:3, 6:3
Такім чынам, у паўфінале парнага разраду згуляюць тры беларускі. Прычым Сасновіч і Кужмава супраць Вікторыі Азаранкі і Эшлі Барці.
Дуэт Арыны Сабаленка і бельгійкі Эліз Мертэнс даведаецца пра сваіх суперніц сёння ўвечары.