У Кобрыне маладая сям'я з паўтарагадовым дзіцем атруцілася грыбамі, піша БелТА. Выпадак адбыўся 3 верасня.
У прыёмны пакой Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы самастойна звярнуліся 24-гадовы мужчына, 22-гадовая жанчына і 1,5-гадовае дзіця. Са слоў пацыентаў, яны елі грыбы. Пасля гэтага стан іх рэзка пагоршыўся.
Медыкі своечасова дапамаглі сям'і. Бацькоў перавялі ў Брэсцкую абласную бальніцу, а дзіця — у абласную дзіцячую бальніцу.
Сям'я магла атруціцца белай паганкай.





