Украінская праўда
Апеляцыйны суд Кіева пастанавіў вызваліць сведку па справе збітага над Данбасам у ліпені 2014 года Боінга MH17, былога начальніка СПА ў Снежным («ДНР») Уладзіміра Цэмаха.
Суд змяніў меру ўтрымання з затрымання на асабістае абавязацельства аб яўцы.
У канцы чэрвеня былы зенітчык Уладзімір Цэмах быў затрыманы ў Данецкай вобласці, у горадзе Снежнае, у сувязі з крушэннем малайзійскага самалёта Boeing-777 рэйса MH17. Яго называюць ключавым сведкам па справе збітага «Боінга».
Раней паведамлялася, што Расія настойвала на ўключэнне Цэмаха ў спіс па абмене зняволенымі паміж Украінай і РФ. Нідэрланды, у сваю чаргу, звярнуліся да Кіева з просьбай не выдаваць Цэмаха.
Чытайце таксама:
Украінскія спецслужбы вывезлі з «ДНР» важнага сведку па справе аб збіцці «Боінга»
Версія затрымкі абмену палоннымі: Расія хоча атрымаць падазраванага ў справе «Боінга»





