На праспекце Пераможцаў у Мінску пачалося закрыццё мотасезона H.O.G. Rally Minsk 2019.
Пяты год запар матацыклісты з усяго свету адкрываюць і закрываюць сезон у горадзе. Фестываль сабраў мотапарад амаль з 8 тысяч байкаў, якія праехалі калонай ад Кургана Славы да пляцоўкі каля Палаца спорту.
На мерапрыемстве прысутнічалі і чыноўнікі (у тым ліку былыя) з сілавых структур. Там былі экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, генерал-маёр Ігар Яўсееў, кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.