ЦРУ рассакрэціла дэталі сваіх аперацый з галубамі часоў халоднай вайны, піша BBC.

Галубоў трэніравалі для сакрэтных місій, звязаных з фатаграфаваннем аб'ектаў на тэрыторыі СССР. У 1970-я гады ў ходзе аперацыі спецслужбы вывучалі магчымасць замацавання невялікіх камер, якія аўтаматычна робяць здымкі, на птушках. Такія фатаграфіі былі больш якаснымі, чым спадарожнікавыя.

Да 1967 года ЦРУ траціла на праграмы з удзелам птушак, дэльфінаў, сабак і катоў больш за 600 тысяч даляраў. Галубы лепш за ўсё падыходзілі для шпіёнскіх місій, таму што маглі знаходзіць дарогу дадому. У кошках спрабавалі размяшчаць прылады для праслухоўвання, а над дэльфінамі ставілі эксперыменты з пошукам слядоў радыеактыўнай або біялагічнай зброі.

Па шэрагу тэхнічных і іншых прычын ні адна з праграм так і не была рэалізавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0