Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны аспрэчыў у судзе адмову Раскамнагляду зарэгістраваць яго інфармагенцтва, пра гэта «МБХ медиа» распавёў юрыст фонду барацьбы з карупцыяй Навальнага Вячаслаў Гімадзі.

«Мы падалі пазоў аб адмове ў рэгістрацыі СМІ. Хацелі зарэгістраваць інфармацыйнае агенцтва Аляксея Навальнага, але Раскамнагляд незаконна адмовіў у рэгістрацыі. Ад нас патрабавалі дакументы, якія не прадугледжаныя законам», — распавёў Гімадзі.

Напрыклад, паводле яго слоў, ад заяўнікаў запатрабавалі даказаць факт адсутнасці замежнага грамадзянства. «Мы ўзялі даведку, пацвердзілі гэта, але Раскамнагляд усё роўна адмовіў», — сказаў Гімадзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0