Праграма эканамічнай інтэграцыі РФ і Беларусі павінна быць прадстаўлена прэзідэнтам дзвюх краін да канца года, пакуль што інфармацыя пра яе носіць папярэдні характар. Пра гэта журналістам заявіў у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
У панядзелак газета «Камерсант» паведаміла, што гэты дакумент, узгоднены прэм'ерамі дзвюх краін Дзмітрыем Мядзведзевым і Сяргеем Румасам, прадугледжвае, у прыватнасці, магчымасць пераходу на адзіныя Падатковы і Грамадзянскі кодэксы, агульны знешнегандлёвы рэжым, а таксама да адзінага рэгулятара рынкаў нафты, газу і электраэнергіі.
«Пакуль план не публікаваўся, не раскрываўся, таму ўся гэтая інфармацыя носіць асабліва папярэдні характар», — сказаў Пяскоў, адзначыўшы, што пра змест дарожнай карты стане вядома ў той момант, калі ўрады дзвюх краін будуць дакладваць пра гэта прэзідэнтам. Адказваючы на пытанне аб тэрмінах такога дакладу, Пяскоў адзначыў, што прэзідэнты даручалі зрабіць гэта «да новага года, але канкрэтнай дамоўленасці [па даце] пакуль няма».
«Гэты план дзеянняў, наколькі мне вядома, у вялікай частцы ўжо ўзгоднены, праведзена вельмі сур'ёзная праца з двух бакоў», — падкрэсліў Пяскоў, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб працягу крокаў у рамках інтэграцыі.
«Коммерсант» даведаўся план інтэграцыі Беларусі і Расіі: Масква хоча эканамічнага паглынання
Наталля Эйсмант пра «канфедэрацыю»: Мы ідзём на эканамічна мэтазгодныя крокі. Але незалежнасць — святое





