У Беларусі запрацаваў мабільны дадатак «SQUID» — гэта такая рэч, якая збірае самы залайканы кантэнт сайтаў і сацыяльных сетак.
Там можна чытаць беларускія навіны, а таксама абіраць цікавыя асабіста вам тэмы.
Асабліва цікавым гэты дадатак будзе, пэўна, для моладзі, якая не сутыкалася з папяровым друкам і не мае сфармаванай культуры чытання навін: артыкулы там можна размалёўваць, дадаваць да іх стыкеры, адзначаць цікавыя моманты і адсылаць іх сябрам.
Загрузіць дадатак можна на iOS, так і на Андройд.





