Гулец Ювентуса Крышціяну Раналду не змог стрымаць слёз пры праглядзе відэа са сваім памерлым бацькам. Журналіст тэлеканала ITV Пірс Морган паказаў Раналду ўрывак з інтэрв'ю, у якім бацька футбаліста кажа, як ён ганарыцца сваім сынам, паведамляе Good Morning Britain у Twitter.

Раналду ўпершыню ўбачыў гэтыя кадры і не змог стрымаць эмоцый.

«Не чакаў, што буду плакаць. Я ніколі раней не бачыў гэтых кадраў. Я хачу паказаць іх сваёй сям'і», — сказаў Раналду.

Раналду вельмі шкадуе аб тым, што бацька не дажыў да моманту, калі ён атрымаў першыя сур'ёзныя ўзнагароды.

Бацька Раналду Жазэ Авейру памёр ва ўзросце 52 гадоў, калі Крышціяну было 20 гадоў.

Поўнае інтэрв'ю з вядомым футбалістам выйдзе на канале ITV у аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0