У Аўстраліі ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс 76-гадовы мужчына памёр пасля таго, як на яго напала сарока, паведамляе ABC.
Фота: ABC news.
Мужчына катаўся на ровары ў парку, калі на яго накінулася птушка. Спрабуючы ўхіліцца, ён з'ехаў са сцежкі. Веласіпедыст урэзаўся ў плот, упаў на зямлю і атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму.
Яго даставілі ў бальніцу ў крытычным стане. Нягледзячы на намаганні дактароў веласіпедыст памёр.
У парку жыве вельмі агрэсіўная сарока, якая ўжо не раз нападала на людзей. Было зафіксавана каля васьмі нападаў. Сарока ляціць далёка ад гнязда, пераследуючы ахвяру. Напярэдадні гэтая ж птушка напала на дзіця.





