Старшыня грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар 16 верасня правяла свой першы пікет каля МЦ «Гродна». Яна балатуецца ў 49-й Занёманскай акрузе — гэта раён Фолюша, вуліц Суворава, Рэпіна ў Гродне, піша Hrodna.life

Ларысе Жыгар 59 гадоў, яна пенсіянерка, актывістка і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».

— Я перш за ўсё з’яўляюся кіраўніком грамадзянскай ініцыятывы «Матчын рух 328». Я пайшла ў кандыдаты ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», у якую я ўваходжу каля года. Мяне вылучылі мае паплечнікі па партыі, — распавядае Ларыса Жыгар. Распавядаць аб праграме і планах яна пакуль не мае права — гэта абмежаванне заканадаўства.

Яна спадзяецца сабраць галасы і робіць стаўку на моладзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?