Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў эфіры БТ-1 выказаўся за паступовы пераход да змяшанай выбарчай сістэмы.
Уладзімір Андрэйчанка, фота БелТА.
«Што тычыцца змяшанай сістэмы выбараў, я прыхільнік таго, каб мы паступова пераходзілі, і каб у нас была і мажарытарная, і прапарцыйная сістэмы, гэта значыць змяшаная сістэма выбараў, — сказаў спікер. — Колькі гэта будзе працэнтаў — трэба папрацаваць над гэтым пытаннем і вызначыцца».





