Расіяне выкралі з касы ў сталічнай краме 500 рублёў пад маркай размену буйных купюр на драбнейшыя, паведамляе міліцыя.
У адным з гандлёвых цэнтраў Мінска 41-гадовы жыхар Ніжагародскай вобласці ў кампаніі таварышаў пад маркай размену гатоўкі атрымаў доступ да касавага апарата, адкуль незаўважна для прадаўца выцягнуў каля 500 рублёў. Нястачу заўважылі не адразу, а знайсці вінаватых у крадзяжы ўдалося толькі пры дапамозе камер відэаназірання.
Зламыснікаў затрымалі па гарачых слядах.





